Знаёмцеся, Яўген Паўлаў, начальнік аддзелу спорту і турызму салігорскага райвыканкама. Менавіта ён паведаміў аб "прарыве" трубы на стадыёне "Будаўнік", з-за чаго была сарваная сустрэча з Ціханоўскай. Пра самаго Паўлава, які зусім нядаўна пераўтварыўся з дзіцячага трэнера ў феадала, мы ўжо неяк пісалі (vk.com/wall-5593535_28505). Ва ўсёй гэтай гісторыі з "прарывам" трубаў і чарговым прабіваннем дна салігорскімі феадаламі мы заўважылі адзін вельмі цікавы ньюанс. Пра сам "прарыў" дружна і як пад капірку паведамілі ўсе нашыя раёнкі: газетная, тэлевізійная і электронная. А ўвечары ўсе яны баязліва выдалілі гэтыя пасты, дзе ў каментах ім на галовы салігорцы вылілі тоны "удзячнасцяў". Праўда ж кэш гугла памятае ўсё, і ён шчодра падзяліўся з намі скрыншотамі. Каб пазнаёміць вас з тымі "журналістамі" і "рэдактарамі", якія за нашыя ж грошы нахабна хлусяць нам у вочы, абслугоўваючы сваіх выканкамаўскіх гаспадароў. Горад павінен ведаць сваіх "герояў"! Усе нашыя "хероі" дасяжныя пад хэштэгамі #нашыхероі #хероісалігорска #злачынцысістэмы

Теги других блогов: спорт туризм Салігорск